Навигация | Содержание | Голосование | ||
ГЛАВНАЯ АБИТУРИЕНТ-2024 АДМИНИСТРАЦИЯ КОЛЛЕДЖА ХОД ПРИЕМА ДОКУМЕНТОВ ВОПРОС-ОТВЕТ ИСТОРИЯ НОВОСТИ РЕГИСТРАЦИЯ МУЗЕЙ ГАЗЕТА "КОЛЛЕДЖ NEWS" РЕКВИЗИТЫ ЦЕНТР КОМПЕТЕНЦИЙ КАБИНЕТЫ МЕТОДИЧЕСКАЯ РАБОТА ЭЛЕКТРОННЫЙ МЕТОДИЧЕСКИЙ КАБИНЕТ ИНФОРМАЦИЯ ДЛЯ РАБОТОДАТЕЛЕЙ ОДНО ОКНО ВОСПИТАТЕЛЬНАЯ И ИДЕОЛОГИЧЕСКАЯ РАБОТА 6-й ДЕНЬ НЕДЕЛИ СППС-РОДИТЕЛЯМ,УЧАЩИМСЯ,ПЕДАГОГАМ БЛОГ ПЕДАГОГА СОЦИАЛЬНОГО НАША ПРОДУКЦИЯ ПРАЙС ЛИСТ РАСПИСАНИЕ УЧЕБНЫХ ЗАНЯТИЙ ИНОВАЦИОННАЯ ЭКСПЕРИМЕНТАЛЬНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ БИБЛИОТЕКА ЛЕТО НА ПОЛЬЗУ 2023 ПРОФСОЮЗ ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОДГОТОВКА ШКОЛЬНИКОВ ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА |
наши новости«130-гадоу ззяе зорка Венера над роднай зямлею»: кнiжная выстава да 130-годдзя М.Багдановiча (1891-1917)
З 6 па 9 снежня у чытальнай зале бiблiятэкi каледжа (корпус 2) праходзiла выстава «130-гадоу ззяе зорка Венера над роднай зямлею», якая аформлена з нагоды 130-годдзя Максiма Багдановiча. Максiм Багдановiч вядомы як паэт-наватар, празаiк, перакладчык, лiтаратурны крытык, гiсторык i тэарэтык лiтаратуры, публiцыст. Яго творчасць - гэта свет прыгажосцi, гармонii, асэнсавання жыцця. Максiм Багдановiч – арыгiнальны паэт з высокiм iдэйна-мастацкiм узроунем творау, iх жанравай i тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поуныя шчырых i хвалюючых пачуццяу, адзначаныя тонкiм псiхалагiзмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю. Спадчына выдатнага майстра стала каштоуным набыткам беларускай i сусветнай духоунай культуры.
Максiм Багдановiч - недасяжная велiчыня на небасхiле беларускай паэзii. Паэт, чый трагiчны лес абарвауся у 25 гадоу, а творчасць прамiльгнула яскравай зоркай на свiтаннi нацыянальнага адраджэння.
На выставе прадстаулены розныя выданнi творау М.Багдановiча, а таксама матэрыялы пра жыцце¸ i творчасць вялiкага беларускага паэта. Разместил: Admin 14.12.2021г.
|
|
|